Асфальт праваліўся за паўгадзіны. У Валожынскім раёне змыла кавалак трасы (Відэа)

У Валожынскім раёне на трасе P-54 за два кіламетры ад вёскі Пяршаі з-за моцнага ліўня размыла дарогу.

Оnliner.by адзначае са спасылкай на мясцовыя суполкі, што магутны паток вады размыў асфальт. З-за гэтага грунт праваліўся на некалькі метраў.

Здарэнне адбылося паміж Пяршаямі і Івянцом. “Будзьце ўважлівыя пры выбары маршрута, калі вы збіраецеся ехаць на Івянец праз Пяршаі, сёння днём размыла дарогу і абваліўся вялікі кавалак асфальта. Цяпер там дзяжурыць МНС і аўтадор”, – пішуць у суполцы.

Сітуацыю пракаментавала МНС: “У выніку выпадзення ападкаў у выглядзе дажджу (ад 15:00 да 18:00 выпала 18 мм пры сярэднямесячнай норме 64 мм) адбылося падмыццё грунта і разбурэнне ўчасткаў (15х30 м) асфальтавай дарогі Р-54 паміж вёскамі Пяршаі і Скрундзеўшчына ( 10х20 м) асфальтавай дарогі ў Пяршаях Валожынскага раёна.

Пацярпелых няма. Жыццезабеспячэнне насельніцтва не парушана. Вядуцца рамонтна-аднаўленчыя работы.”

• Текст доступен на языке: Русский