30 траўня 1999 году ў Менску на Нямізе адбылася жудасная трагедыя. Загінулі 53 чалавекі, 400 пацярпелі. Дагэтуль большасць жыхароў Беларусі лічыць, што вінаваты дождж і піва, а некаторыя пра трагедыю забылі ўвогуле. У студыі ток-шоу “Кожны з нас” распавядаюць пра той дзень ацалелыя і бацькі загінулых.