У Маладзечне. Фота Ігара Палынскага.

Прапанова Мінфіна аб адвязцы ад тэхагляду дзяржпошліны на допуск да дарожнага руху не прайшло ўзгадненне. Пра гэта журналістам паведаміў намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко, піша Tut.by.

«Прапанову ўносілі кіраўніку дзяржавы, але яго не падтрымалі», — сказаў Дзмітрый Кійко.

Паводле яго слоў, цяпер разглядаецца магчымасць уключэння пошліны ў кошт паліва, супраць чаго раней пярэчыла Міністэрства фінансаў.

З высокай доляй імавернасць, да канца года цяперашні парадак збірання дарожнага збору не зменіцца.

Нагадаем, у пачатку кастрычніка 2018 года прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас паведаміў, што ўжо ў сярэдзіне 2019 года выплату дарожнага падатку адвяжуць ад тэхагляду.

«Права на доступ да дарожнага руху кіроўцы будуць аплачваць у АРІП — ад 1 месяца. То бок, будзе адноўлена справядлівасць у дачыненні да тых асоб, хто выкарыстоўвае аўтамабіль не круглы год. Самае складанае тут — сістэма кантролю, якая дазволіць выяўляць тых, хто збор не заплацiў», – расказаў прэм’ер-міністр.

Прэм’ер-міністр Беларусі паведаміў тады, што новая схема, па папярэдніх дадзеных, запрацуе з 1 ліпеня 2019 года.

• Текст доступен на языке: ruРусский