ДТЗ у Даўгінаве: кіроўца быў нецвярозы і без правоў

Падрабязнасці распавяла намеснік начальніка Вілейскага РАУС па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні Кацярына Млечка:

– 32-гадовы жыхар Лагойшчыны, пасля адпачынку ў бары «Церамок», каля 0.20 нецвярозым сеў за руль аўтамабіля «Фольксваген Джэта». Пры руху заднім ходам мужчына не разлічыў сваіх магчымасцяў і наехаў на прыпаркаваны аўтамабіль «Шкода Актавія».

У аўтамабілі пашкоджанні нязначныя, але сур’ёзнага штрафу вінаватаму ДТЗ не пазбегнуць.

Высветлілася, што мужчына сеў за руль, не маючы пасведчання кіроўцы. У 2016 годзе за кіраванне ў стане алкагольнага ап’янення ён быў пазбаўлены правоў кіроўцы на тры гады і гэты тэрмін яшчэ не скончыўся.

Як распавёў старшы інспектар ДПС АДАІ Вілейскага РАУС Генадзь Сяськоў, у дачыненні да вінаватага ДТЗ склалі чатыры пратаколы. Матэрыялы па ўказаных парушэннях і лёс правапарушальніка вырашыць Лагойскі РАУС і суд Лагойскага раёна.

• Текст доступен на языке: Русский