Лета на Вілейшчыне. Фота з архіва РГ.

У апошні дзень вясны будзе без ападкаў, дажджы, калі і будуць, то толькі па паўднёвым усходзе Гомельскай і Магілёўскай абласцей. Удзень будзе +18-24, паведамляе БелТА

1 чэрвеня ўдзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Уначы +8-14, удзень — +19-25, па паўднёвым усходзе да 27 градусаў.

2 чэрвеня месцамі кароткачасовыя дажджы, удзень у некаторых раёнах з навальніцамі. Уначы і раніцай у нізкіх месцах і паблізу вадаёмаў могуць згушчацца непрацяглыя туманы. Уначы +9-15, удзень – +20-27 градусаў.

Паводле папярэдняга прагнозу сіноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня захаваецца цёплае надвор’е, у многіх рэгіёнах без ападкаў. У панядзелак уначы +7-14, удзень — +20-26, па поўдні краіны паветра прагрэецца да 28 градусаў.

• Текст доступен на языке: Русский