Пакуль спаў п’яны, сябры дэзадарантам і запалкамі падпалілі ногі

29-гадоваму маладому чалавеку ў Астраўцы падпалілі ногі, калі той быў нецвярозы. У злачынстве падазраюць двух яго знаёмых, з якімі пацярпелы піў на найманай кватэры.

Бліжэй да вечара мужчына пайшоў спаць у іншы пакой. Сабутэльнікі працягнулі выпіваць, а пасля задумалі пажартаваць з таварыша.

Спачатку аблілі ногі туалетнай вадой і чыркнулі запалкай, але нічога не загарэлася. Пасля адзін з іх узяў дэзадарант. Пры дапамозе агню аэразоль лёгка загарэўся, што нанесла мужчыну пашкоджанні.

Жартаўнікі асэнсавалі наступствы свайго ўчынку і адразу ж намазалі ногі пацярпелага маззю. Малады чалавек прачнуўся не адразу. Праз паўгадзіны выпіў яшчэ алкаголю і зноў заснуў.

Па медыцынскую дапамогу ён звярнуўся праз два дні. Спачатку мужчына сказаў, што ногі яму падпалілі невядомыя, каб не прыцягваць да адказнасці знаёмых. Але хутка праўду высветлілі.

Узбудзілі крымінальную справу па артыкуле “Наўмыснае прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання”. Пацярпелых 23 і 35 гадоў раней да крымінальнай адказнасці не прыцягвалі.

• Текст доступен на языке: Русский