У Другой лізе прайшлі гульні сёмага тура. Для Чысці і Ашмян футбольныя выхадныя завяршыліся перамогамі, а футбалісты Маладзечна атрымалі паразу на апошніх хвілінах гульні.

Яшчэ адна перамога для Чысці

1 чэрвеня Чысць гуляла выязны матч у Стоўбцах з «Нёман-Агра». Чысцінскі «Андэрдог» атрымаў перамогу – 2:0.

Лік у гульні адкрыў Чыжэўскі на 23-й хвіліне, яму ассэст. Вынік замацаваў Мікіта Мятліцкі, які рэалізаваў пенальці ў другім тайме. Чысць знаходзіцца на чацвёртым месцы турнірнай табліцы.

Маладзечна пачынае лета з паразы

Маладзечна правёў дамашнюю сустрэчу з пінскім «ДЮСШ-3-Стэнлес». На жаль, маладзечанцы не змаглі перамагчы ў гульні.

На 82-й хвіліне футбаліст гасцей Віталі Рушніцкі забіў адзіны гол у матчы. Гэта другая параза для Маладзечна ў сезоне. Каманда займае трэці радок.

Ашмяны разграмілі “Вікторыю”

У сёмым туры Ашмяны разграмілі супернікаў з ФК “Вікторыі” – 5:0. Аляксандр Кучынскі аформіў першы гол у сустрэчы. Алясей Нікулін папоўніў рады бамбардзіраў у гульні, ён забіў два мяча за чатыры хвіліны.

Аляксей Скварчэўскі забіў трэці гол, а лепшы бамбардзір Другой лігі – Януш Ладуцька – рэалізаваў апошні гол матча. «Ашмяны-БДУФК» атрымлівае тры ачкі і займае другое месца ў турнірнай табліцы.

• Текст доступен на языке: Русский