На цэнтралізаванае тэставанне ў Беларусі зарэгістравалася 76 тысяч 888 чалавек. Яны будуць здаваць 258, 3 тысячы тэстаў па вучэбных прадметах, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юры Міксюк.

Больш за ўсё абітурыентаў зарэгістравалася на ЦТ па рускай мове – амаль 63 тысячы і па матэматыцы – больш за 42 тысячы.

Англійскую мова плануюць здаваць больш за 26 тысяч чалавек. Колькасць зарэгістраваных на біялогію перавысіла 25 тысяч.

Прайсці ЦТ па фізіцы маюць намер амаль 25 тысям абітурыентаў, распавёў Юры Міксюк.

Першае ЦТ абітурыенты будуць здаваць 11 чэрвеня па беларускай мове.

На 13 чэрвеня прызначанае тэставанне па рускай мове. ЦТ па грамадазнаўстве пройдзе 15 чэрвеня, па матэматыцы – 17 чэрвеня, па біялогіі – 19 чэрвеня.

Тэсціраванне па замежнай мове (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) па графіку Мінадукацыі запланавана на 21 чэрвеня.

Хімію абітурыенты будуць здаваць 23 чэрвеня, фізіку – 25-га, гісторыю Беларусі – 27-га, геаграфію – 29 чэрвеня.

ЦТ па сусветнай гісторыі (найноўшы час) адбудзецца 1 ліпеня.

Зарэгістравацца для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні (6, 8, 10 ліпеня) можна будзе ад 30 чэрвеня па 2 ліпеня ў БДУ. Тут жа пройдзе тэставанне.

Прымаць дакументы ВНУ будуць ад 12 па 17 ліпеня. І з 15 лістапада па 5 снежня – на завочную форму ва ўстановы вышэйшай адукацыі сельскагаспадарчага профілю.

Прыём дакументаў ад грамадзян, якія вырашылі паступаць на платную аснову, што не будуць здаваць уступныя выпрабаванні непасрэдна ў саміх ВНУ, – з 12 ліпеня па 4 жніўня.

А з 12 па 14 ліпеня могуць падаваць дакументы выпускнікі профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педспецыяльнасці.

Унутраныя ўступныя выпрабаванні ў ВНУ Беларусі пройдуць з 18 па 26 ліпеня, з 6 па 15 снежня – ва ўстановы вышэйшай адукацыі сельскагаспадарчага профілю.

Тэрміны залічэння за кошт сродкаў бюджэту – па 28 ліпеня (за выключэннем ваенных устаноў вышэйшай адукацыі), на платнай аснове – па 6 жніўня (за выключэннем некаторых ваенных вну і культуры.

• Текст доступен на языке: Русский