Фота ganc-chas.by.

Першага чэрвеня прамую лінію праводзіў намеснік старшыні Мінаблвыканкама Іван Маркевіч. Сярод званкоў былі звароты ад маладзечанцаў.

Іван Уладзіміравіч з Маладзечна скардзіўся на тое, што не першы год просіць адрамантаваць двор. Бо яму, чалавеку з інваліднасцю, цяжка рухацца па двары ў вазку.

Маладзечанец Алег Аляксандравіч скардзіўся на адсутнасць дарогі ў Залінейным раёне.

На працягу месяца мужчыны з Маладзечна атрымаюць пісьмовыя адказы на свае звароты, запэўніў Іван Маркевіч.