На Вілейскім вадасховішчы. Фота Аксаны Ярашонак.

На Вілейскім вадасховішчы і на азёрах Мядзельшчыны ўжо шмат купальшчыкаў, распавялі на выратавальных станцыях.

У шматлікіх азёрах Мядзельшчыны – тэмпература вады +20. На Вілейскім вадасховішчы – на градус менш.

Злосных парушальнікаў, якія б заплывалі за буйкі і купаліся ў забароненых месцах, пакуль няма.

На Вілейшчыне найбольш любімае месца для адпачынку – гарадскі пляж на вадасховшчы.

На Мядзельшчыне, па словах начальніка выратавальнай станцыі Дзмітрыя Дамшэля, любімае месца ў адпачываючых – невялікае лясное возера Белае, што знаходзіцца паміж Нараччу і Мястрай.

• Текст доступен на языке: Русский