Цікава правесці выхадныя, паўдзельнічаць у майстар-класах і гульнях можна ў вёсцы Камарова 15 чэрвеня. Кожны год тут праходзіць выстава-кірмаш народных рамёстваў і промыслаў “Камарова – кола дзён”.

Час правядзення выставы-кірмашу з 11.30 да 17.30, забаўляльная праграма працягнецца да 24.00.

Удзел бясплатны.