Рака Уша. Фота fotobel.by.

Пра гэта «Рэгіянальнай газеце» паведаміў доктар-гігіеніст, загадчык аддзялення камунальнай гігіены Маладзечанскага занальнага ЦГЭ Міхаіл Міхалевіч.

– Спецыялісты ўзялі пробы вады з ракі Уша. Даследаванні паказалі, што вада не адпавядае мікрабіялагічным паказчыкам. Таму купацца тут мы не рэкамендуем, -падсумаваў доктар.

А дзе на Маладзечаншчыне можна купацца, глядзіце тут. У чатырох вадаёмах, на купанне ў якіх ёсць дазвол Маладзечанскага райвыканкама, пробы вады адпавядаюць гігіенічным нормам.

• Текст доступен на языке: ruРусский