Нацыянальны кінапраект “Купала” кінастудыі “Беларусфільм” выпусціў трэйлер.

Гістарычная драма «Купала» апавядае пра драматычны лёс народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. У вобразнай і паэтычнай манеры ў карціне раскрываюцца асноўныя вехі жыццёвага і творчага шляху паэта, якія супалі з найбольш трагічнымі падзеямі XX стагоддзя.

Аўтар сцэнарыя: Алёна Калюнова, пры ўдзеле Аляксандры Барысавай і Уладзіміра Янкоўскага. Рэжысёр-пастаноўшчык: Уладзімір Янкоўскі.

У ролях: Мікалай Шастак, Вераніка Пляшкевіч, Ганна Палупанава, Аляксандр Абрамовіч, Уладзімір Янкоўскі, Аляксандр Яфрэмаў, Максім Крэчат, Уладзімір Глотаў, Аляксандр Цімошкін, Георгій Лойка, Ілля Ясінскі, Руслан Чарнецкі, Дзяніс Паршын, Дзмітрый Есяневіч, Сяргей Чэкерэс, Ігар Дзянісаў , Алег Коц, Алег Гарбуз, Сяргей Хадзькоў і іншыя.

• Текст доступен на языке: Русский