Знікла жыхарка Валожыншчыны. Яе шукаюць валанцёры і міліцыя

Валанцёры пошукавага атрада «Анёл» і міліцыя Валожына шукаюць жыхарку Валожыншчыны Наталлю Бізун 1973 года нараджэння.

Вядома, што першага чэрвеня каля 14.30 жанчына пайшла з дома ў невядомым накірунку, паведамляюцць валанцёры.

Жыве ў вёсцы Пугачы Валожынскага раёна.

Прыкметы: рост 165-170, мажная, карыя вочы, чорныя валасы.

Аобыя прыкметы: на патыліцы за правым вухам – успухлая скура. Правае вока злёгку прыплюшчанае.

Была апранутая: чорныя легінцы, майка з ружовымі і блакітнымі кветкамі, сінія гумовыя тапкі.

Таго, хто нешта ведае пра месца знаходжанне жанчыны, валанцёры просяць паведаміць па тэлефоне 7733 (для ўсіх мабільных аператараў), +375 33 666 68 56, 666 60 33 або 102.

• Текст доступен на языке: Русский