У здымку з архіва Таццяны Ланько аб'яднаныя 1960-я і 2019 гады. На фота Юры Ланько з унукамі Аляксандрай і Паўлам. Аўтар калажа Алена Жданюк.

Выставу адкрыюць сёння ў 11.00 у Валожынскім раённым Доме культуры.

– Мы працавалі з успамінамі. І зрабілі своеасаблівую фотавыставу. З дапамогай валанцёраў сабралі старыя фотаздымкі з рознымі відамі  Валожына. Умова – на фотаздымку павінны быць чалавек, – расказалі арганізатары выставы.

У тых жа месцах сфатаграфавалі па магчымасці тых жа людзей, толькі ў сённяшнім Валожыне. Калі ж кагосьці ўжо няма, сфатаграфавалі нашчадкаў. Напрыклад, унука або ўнучку.

Фотаздымкі – вынікі працы творчай студыі «Гісторыя – Храм». Мерапрыемства падрыхтавалі ў межах праекта «Папярэджанне кагнетыўных узроставых змен у сталых людзей праз далучэнне іх да творчасці». Праект фінансуецца нямецкім фондам «Памяць. Адказнасць. Будучыня» у рамках праграмы «Месца сустрэчы: дыялог».