Бардзюр-дрэва-дарога. Бяспраўнік трапіў у ДТЗ на Вілейшчыне

Здарэнне адбылося сёння ноччу ў Куранцы.

20-гадовы мясцовы жыхар катаўся на сваім Пежо па вёсцы і не справіўся з кіраваннем. Хлопец наехаў на бардзюр, пасля стукнуўся ў дрэва. І ўрэшце ізноў вылецеў на дарогу.

Кіроўца не пацярпеў. У аўтамабіля ёсць механічныя пашкоджанні, распавялі ў Вілейскім РАУС.

Правоў кіроўца не меў.

• Текст доступен на языке: Русский