8-9 чэрвеня Ашмяны прымуць этап чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па мотакросу.

Мотакрос – адзін з відаў матацыклетнага спорту, уяўляе сабой гонку на спецыяльных спартыўных матацыклах. Спаборніцтвы праводзяць на перасечанай мясцовасці па замкнёнай трасе з натуральнымі (у выглядзе стромкіх уздымаў, спускаў, паваротаў, канаў, пяску) і штучнымі (сталы, трампліны, масты) перашкодамі.

8 чэрвеня – субота:

8:00 – 10:00 – адміністрацыйны, медыцынскі і тэхнічны кантроль.

10:00 – 10:15 – сход прадстаўнікоў.

10:30 – 12:00 – афіцыйныя трэніроўкі ў класах 50 см3, 65 см3, «Нацыянал», 125 см3 (юнакі), «Пачатковец», «Ветэран».

12:30 – 12:50 – афіцыйнае адкрыццё спаборніцтваў.

13:10 – пачатак афіцыйных заездаў у класах 50 см3, 65 см3, «Нацыянал», 125 см3 (юнакі), «Пачатковец», «Ветэран».

Пасля завяршэння заездаў пройдзе цырымонія ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў. Пасля спаборніцтваў адбудзецца адміністрацыйны кантроль для класаў 85 см3, 125 см3 (мужчыны), «Оpen», «Open B», «ATV sport», «Матацыкл з каляскай».

9 чэрвеня, нядзеля:

8:00 – 09:30 – адміністрацыйны, медыцынскі і тэхнічны кантроль.

09:30 – 09:45 – брыфінг ГСК.

09:45 – 10:00 – сход прадстаўнікоў.

10:00 – 12:00 – афіцыйныя трэніроўкі ў класах 85 см3, 125 см3 (мужчыны), «Оpen», «Open B», «ATV sport», «Матацыкл з каляскай».

00:30 – пачатак афіцыйных заездаў у класах 85 см3, 125 см3 (мужчыны), «Оpen», «Open B», «ATV sport», «Матацыкл з каляскай».

Пасля завяршэння заездаў адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў.

 

• Текст доступен на языке: Русский