Мы праверылі агульнарэспубліканскі банк вакансій, якія самыя высокааплатныя пазіцыі прапаноўвалі ў маі па кожным з раёнаў нашага рэгіёна. І выбралі па тры самыя вышэйшыя пазіцыі.

Маладзечна

  • Галоўны тэхнолаг, ад 1400 рублёў. Для гэтай вакансіі патрабуецца досвед працы не менш за тры гады. Рэжым працы ў адну змену.
  • Галоўны інжынер, ад 1350 рублёў. Досвед працы не менш за пяць гадоў, праца ў адну змену.
  • Кіроўца аўтамабіля, ад 1200 рублёў. Ад кандыдатаў патрабуюць агульную базавую адукацыю і не менш за два гады стажу кіроўцы.

Вілейка

  • Дырэктар сельскагаспадарчага прадпрыемства, ад 1200 рублёў. У Людвінова шукаюць кіраўніка гаспадаркі. З патрабаванняў – вышэйшая адукацыя.
  • Станочнік дрэваапрацоўчых станкоў, ад 900 рублёў. Трэба прафесійна-тэхнічная адукацыя. Спецыяліст будзе працаваць па зменным графіку.
  • Інжынер, ад 800 рублёў. Геадэзіст з вышэйшай адукацыяй, будзе працаваць у адну змену.

Валожын

  • Галоўны энергетык, ад 1100 рублёў. Такі спецыяліст патрабуецца ў Пяршаі. Ён мусіць мець вышэйшую адукацыю, працаваць будзе ў адну змену.
  • Медсястра, ад 800 рублёў. Медыцынская сястра–дыетолаг патрабуецца ў арганізацыю ў Ракаве.
  • Галоўны інжынер, ад 750 рублёў. У райцэнтр трэба інжынер з вышэйшай адукацыяй.

Мядзел

  • Дырэктар сельскагаспадарчага прадпрыемства, ад 1240 рублёў. На пастаянную работу патрэбны кіраўнік арганізацыі ў раёне.
  • Метадыст, ад 1100 рублёў. У раён патрэбны спецыяліст па методыцы навучання і выхаваўчай рабоце з вышэйшай педагагічнай адукацыяй.
  • Інжынер, ад 1000 рублёў. Кандыдат павінны мець не менш за пяць год стажу, станоўчыя характарыстыкі і адукацыю па спецыяльнасці “прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва”.

Смаргонь

  • Трактарыст-машыніст, ад 1500 рублёў. У сельскагаспадарчае прадпрыемства патрэбны спецыяліст з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй.
  • Машыніст, ад 1200 рублёў. У Смаргонь патрэбны машыніст лесанарыхтоўчай машыны.
  • Машыніст, ад 1000 рублёў. Машыніст экскаватара з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй патрэбны ў райцэнтр.

Ашмяны

  • Начальнік, ад 1600 рублёў. У адно з дарожна-эксплуатацыйных упраўленняў патрэбны кіраўнік. Трэба вышэйшая адукацыя.
  • Галоўны інжынер, ад 1260 рублёў. У райцэнтр патрэбны спецыяліст з вышэйшай адукацыяй.
  • Начальнік, ад 113,95 рубля. Райвыканкам шукае кіраўніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі з вышэйшай адукацыяй.

Астравец

  • Начальнік змены блока АЭС, ад 4386,15 рубля. Такі заробак прапануюць будучаму спецыялісту з вышэйшай адукацыяй.
  • Галоўны спецыяліст, ад 3774,02 рубля. Спецыяліст з вышэйшай адукацыяй патрэбны на АЭС.
  • Інжынер-праграміст, ад 2755,53. Гэту пазіцыю прапануюць таксама для будучага работніка атамнай станцыі.

• Текст доступен на языке: Русский