Летась на раённым выпускным у Маладзечне. Фота Аксаны Ярашонак.

Раённыя мерапрыемствы для выпускнікоў зладзяць восьмага і дзявятага чэрвеня.

На Вілейшчыне, Валожыншчыне, Смаргоншчыне, Ашмяншчыне, Астравеччыне выпускныя адбудуцца восьмага чэрвеня.

На Маладзечаншчыне і Мядзельшчыне – дзявятага.

Вілейскія выпускнікі збяруцца ў 18.00 на плошчы Свабоды і ўрачыстым шэсцем рушаць да асноўнай пляцоўкі свята – цэнтральнай плошчы.

У Маладзечне свята пачнецца ў 20.00. Выпускнікі пойдуць да парка Перамогі дзвюма калонамі. Адна – ад шостай гімназіі, другая – ад музкаледжа.

Колькі выпускнікоў і кожным раёне і магчымых медалёў, можна паглядзець тут.