Фота bibl.belstu.by.

У Маладзечне сёмага чэрвеня ў 13.00 правядуць VІІ абласны фестываль сямейнай творчасці «У добрым родзе ўсе ў згодзе!».

Сёлетні фестываль аб’яднае 26 сямейных калектываў (каля 170 чалавек) з 14 рэгіёнаў Міншчыны. Яны прадставяць розныя жанры аматарскай творчасці і розныя віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Сярод удзельнікаў – як маладыя сем’і, так і сямейныя творчыя дынастыі, а таксама сямейныя аматарскія калектывы мастацкай творчасці.

 

• Текст доступен на языке: ruРусский