Маладзечна рыхтуецца да фестывалю. Відаць, таму на вуліцах сцягі і дворнікаў, больш, чым звычайна.

Раніцай чэргаў ля шапікаў з марожаным і квасам яшчэ няма.

Але як прызналася прадавачка марожанага на брадвеі, бліжэй да вечара, толькі паспявай накладаць салодкія шарыкі. У канцы працоўнага дня рукі ледзь падымаюцца.

Ад гарачыні нешматлікія прахожыя хаваюцца ў парку, ля вады. Толькі фантан на Цэнтральнай плошчы зраніцы не працаваў. Работнікі мылі яго, рыхтавалі да заўтрашняга свята.

Сонечныя ванны ў парку.
Нават птушак у спякотныыя дні цягне да вады.
Бел-чырвона-белае.
Ах, як шкада!
У задуменні.
Касілкі ў чаканні працы.
Бэз яшчэ не адцвіў.
Некаторыя працуюць такой гарачынёй з голым торсам.
Марожка чамусьці называецца дзіўна – «Мішкі Гамі».
Дзеці са школьнага лагера ідуць на экскурсію ў Мінскі абласны краязнаўчы музей.
На плошчы рабочыя мантуюць сцэну.
Квас!

Фота аўтара.

• Текст доступен на языке: Русский