Пяць медалёў рознай пробы заваявалі бегуны з Астраўца падчас масавага забегу ў Смаргоні.

У масавым забегу на 10 кіламетраў удзельнічалі сямёра астраўчан.

Чэмпіёнам забегу стаў Цімур Насыров, «срэбра» – у Аляксея Ясінскага і Аляксандра Тумашчык, а «бронза» скарылася Аляксандру Петрашкевіча і Антону Кавалеўскаму. Павел Дземідовіч і Мікалай Шабар не ўвайшлі ў лік прызёраў, але таксама прадэманстравалі добрую вытрымку і волю да перамогі.

• Текст доступен на языке: Русский