Фота Econet.

Ад 2017 года Вілейка пачала ўдзельнічаць у Пагадненні мэраў. З гэтага часу штогод у горадзе праводзяць Дні ўстойлівасці энергіі.

Віляйчан чакаюць акцыі, выставы, канцэрты, конкурсы. Усе актыўнасці ладзяць Вілейскі райвыканкам, школы, грамадскія аб’яднанні.

Усе мерапрыемствы накіраваныя на тое, каб кожны мог зрабіць свой унёсак у скарачэнне выкідаў парніковых газаў, дапамагчы клімату не мяняцца.

Пра акцыю «Торба-чэлендж» мы ўжо пісалі. План астатніх мерапрыемстваў глядзеце ў афішы.

 

 

• Текст доступен на языке: ruРусский