Сёння пачаўся Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі.

Апоўдні людзей на вуліцах горада было няшмат: асноўная частка знаходзіцца на працы. Фармальна фестываль ужо пачаўся, але амфітэатр дагэтуль карпатліва прыбіраюць, а на асноўных пляцоўках праходзяць апошнія прыгатаванні. На Цэнтральнай плошчы і ў парку працуюць гандлёвыя пункты, поўным ходам ідзе гандаль гаршкамі, кошыкамі і рознымі вырабамі народных майстроў.

Мы прайшліся па Маладзечне, каб паказаць, як выглядае горад у першыя гадзіны фестывалю.

Людзі цягнуцца ў цэнтр!
Канцэртаў пакуль няма, але саўнд-чэк праходзіць паспяхова.
На Цэнтральнай плошчы шмат маладых мам з дзецьмі і пенсіянераў.
Беларускі хэнд-мэйд.
Прыгажосць!
Плеценыя кошыкі не жадаеце? Прыходзьце на Цэнтральную плошчу!

Галоўнае месца ў Маладзечне сённяшнім вечарам.
Людзі цягнуцца да вады.
Цяжкая праца на пад пякучым сонцам!
А гэты мужчына другі дзень запар робіць амфітэатр прыгожым. Самы адданы фестывалю чалавек!
Дзеці з настаўніцай крочаць у бок амфітэатра.

• Текст доступен на языке: Русский