Маладзечанская ДАІ спыніла аўтамабіль для праверкі. У прычэпе знайшлі крадзеныя будматэрыялы

Супрацоўнікі ДАІ Маладзечанскага РАУС спынілі для праверкі аўтамабіль з прычэпам. Прычэп аўто даверху быў запоўнены выкрадзенымі будматэрыяламі.

На вуліцы Тамары Дудко ў Маладзечне ўвагу супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі прыцягнуў аўтамабіль Volkswagen Sharan, які рухаўся па сустрэчнай паласе з бартавым тэнтавым прычэпам. Кіроўца “Фольксвагена” быў спынены ў двары шматпавярховак.

У прычэпе аўтамабіля супрацоўнікі ДАІ выявілі будаўнічыя матэрыялы – 27 пліт пенапласту і 3 ўпакоўкі цеплаізаляцыйных пліт. Аднак дакументаў, якія пацвярджаюць набыццё такой колькасці будматэрыялаў, не аказалася. Легкавік з прычэпам, кіроўца і пасажыр былі дастаўленыя ў Маладзечанскі РАУС.

Па словах 32-гадовага кіроўца, ён з таварышам, які знаходзіўся ў аўтамабілі ў якасці пасажыра, працуюць на будоўлі. У той дзень яны прыехалі на працу раней, чым звычайна – працоўнай дзень карэктуе надвор’е. У адным з пад’ездаў шматпавярхоўкі заўважылі уцяпляльнік з пенапласту і шклаваты. Знайшоўшы момант, калі вартаўнік не будзе бачыць, знойдзенае пагрузілі ў аўтамабіль, а ўвечары сабраліся вывезці на дачу ў Вілейскі раён. Па дарозе на дачу іх і затрымалі супрацоўнікі ДАІ.

Па словах пасажыра, выявіўшы ў калідоры пад’езда цеплаізаляцыйны матэрыял, прыдатны для далейшых работ, яны даставілі б яго на наступны аб’ект, а той, што паламаны, забралі сабе. Да таго ж, дзеянні нібыта ўзгодненыя з прарабам.

Кошт скрадзенай маёмасці ацанілі ў 235 рублёў. У дзеяннях фігурантаў справы ўгледжваецца склад адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага арт. 10.5 КаАП Рэспублікі Беларусь «Дробны крадзеж». Ім пагражае штраф альбо адміністрацыйны арышт.