У аграгарадку Рымдзюны Астравецкага раёна згарэла гаспадарчая пабудова

Здарэнне адбылося ўвечары 6 чэрвеня. Паведамленне аб пажары ў Астравецкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла ў 05.20.

Пажар заўважыла жыхарка вёскі, калі ішла на працу. Жанчына паспрабавала разбудзіць гаспадара дома, чыя пабудова гарэла, але не змагла. Тады яна звярнулася да суседзяў – адтуль і выклікалі ратавальнікаў.

Да моманту прыбыцця пажарных разлікаў пабудова быў цалкам ахопленая полымем, агонь пачаў перакідацца на суседнюю. У адрозненне ад першай пабудовы, другую ратавальнікам удалося адстаяць.

Прычынай узгарання магло стаць кароткае замыканне электраправодкі.

Як адзначылі ў Астравецкім РАНС, у кастрычніку мінулага года па гэтым жа адрасе ўжо быў пажар. Тады з-за неасцярожнасці пры курэнні гаспадара загарэўся дом.