Баль выпускнікоў школ Вілейкі і раёна арганізатыры мусілі перанесці з адкрытай пляцоўкі ў Палац культуры.

Навальніца, якая хацела пачацца, стала прычынай гэтага.

Сёлета сярэднюю адукацыю ў навучальных установах раёна скончылі 234 юнакі і дзяўчыны. Усе яны сабраліся ў 18.00 на плошчы Свабоды Вілейкі паблізу гімназіі “Логас”.Пасля, ужо пад парасонамі, урачыста рушылі на цэнтральную плошчу горада, імя Леніна, дзе меркаваліся далейшыя ўрачыстасці.Як нам паведамілі ўдзельнікі культурнай праграмы, пасля чарговага сполаху маланкі, на летняй эстрадзе знікла электрычнасць.Выпускнікоў, настаўнікаў, іх бацькоў і юных артыстаў прыняла зала Палаца культуры. Вітальнае слова старшыні райсавета Алены Чабатар. Да выпускнікоў звяртаецца дэпутат Палаты прадстаўнікоў, у недалёкім мінулым дырэктар гімназіі “Логас”, Наталля Жыбуль. Выпускнікам, якія дасягнулі лепшых вынікаў, уручылі атэстаты асобага ўзору і медалі. Атэстат і медаль трымае Кірыл Губіч, выпускнік гімназіі №2.Выпускнік сярэдняй школы №1 Данііл Каган разам са шчаслівай мамай Вольгай Львоўнай.

Анастасія Малевіч атрымала пасведчанне спецыяльнага фонду Прэзідэнта аб сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў. Настасся – выпускніца гімназіі “Логас”.

Ад бацькоў слова прамовіла Ірына Губіч.

А тым часам над Вілейкай зноў заззяла сонца.

• Текст доступен на языке: Русский