Фота amur.info.

Ад 6 да 10 чэрвеня ДАІ праводзіць акцыю «Колаў меньш, небяпекі больш».  

Нягледзячы на ​​меры па павышэнні ўзроўню абароненасці ўдзельнікаў дарожнага руху, па-ранейшаму бываюць ДТЗ з удзелам кіроўцаў мотатранспарту.

Аналіз аварыйнасці сведчыць, што праблемадысцыпліны кіроўцаў матацыклаў, мапедаў (скутараў) і ровараў застаецца актуальнай і нярэдка з’яўляецца спадарожным фактарам здзяйснення дарожна-транспартных здарэнняў.

Летась на Маладзечаншчыне з удзелам мотатранспорта зарэгістравалі чатыры ДТЗ, у якіх чатыры чалавекі атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Ад пачатку 2019 года ў Маладзечанчкім раёне адбылося адно ДТЗ з удзелам мотатранспарту. Кіроўца і пасажыр атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці. Кіроўцу матацыкла шпіталізавалі.

Шостага расавіаа каля 12.40 у Маладзечне 40-гадовы мясцовы жыхар на Фольксвагене Транспарцёр, рухаючыся па другаснай дарозе, па вуліцы Міру, на скрыжаванні з галоўнай дарогай, па вуліцы Скарыны, не саступіў дарогу  матацыклу Ямаха, што ехаў па ёй.

Матацыклам кіраваў 29-гадовы маладзечанец, які быў паўбаўлены правоў.

У выніку адбылося ДТЗ.

Праверкі па фактах ДТЗ паказалі, што адным з асноўных фактараў, якія аказваюць уплыў на цяжар наступстваў, з’яўляецца адсутнасць пасведчання кіроўцы ў матацыклістаў, зухаватасць на дарозе і перавышэнне хуткасці, кіраванне матацыклам у стане алкагольнага ап’янення, язда без моташлемаў.

Каб зменшыць негатыўныя з’явы ў галіне бяспекі на дарозе, папярэдзіць факты агрэсіўнага кіравання двухколавым транспартам, ДАІ Маладзечна ад шостага да дзясятага чэрвеня праводзіць акцыю «Колаў меньш, небяпекі больш».

Работнікі ДАІ выступяць у працоўных калектывах і школах, будуць працаваць на зніжэнне колькасці ДТЗ з мотатранспартам, адпрацуюць месцы правядзення масавых мерапрыемстваў, правядуць інфармацыяна-тлумачальную працу з уладальнікамі мотатранспарта.