Няўдала пакурыў: у Вілейскім раёне згарэла лазня

Пажар адбыўся 5 чэрвеня ў вёсцы Навасёлкі.

Падрабязнасці распавёў галоўны спецыяліст Вілейскага РАНС Дзяніс Гаўрышчук:

–  Паведамленне, што ў вёсцы Навасёлкі гарыць лазня, паступіла ад мясцовых жыхароў каля 17.00. Да месца выкліку былі накіраваныя тры аддзяленні Вілейскага РАНС і два – Мядзельскага.

Калі пажарныя прыбылі, лазня гарэла адкрытым полымем. У выніку пажару знішчаны сцены прылазніка. Ніхто не пацярпеў.

Па словах Дзяніса Гаўрышчука, прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.