8 чэрвеня ў Маладзечна прайшоў трэці этап Кубка «Віртуозаў руля».

Традыцыйна горад прымае аўтамабілістаў у дзень фестывалю беларускай песні і паэзіі. Спартсмены спаборнічалі ў дысцыпліне «джымхана», мэтай якой з’яўляецца праходжанне трасы з перашкодамі за мінімальны час з максімальнай хуткасцю. У Маладзечне прымалі ўдзел у спаборніцтве 17 аўтамабілістаў у двух заліках – «Абсалютны» і «Аматар».

Арганізатарам з’яўляецца автопортал ADT.by.

Глядзіце таксама відэарэпартаж з падзеі.

Прэса працуе!

Жанчына за рулём, чаму не?

• Текст доступен на языке: Русский