Восьмага чэрвеня ў Маладзечне прайшоў трэці этап Кубка «Віртуозаў руля». Традыцыйна горад прымае аўтамабілістаў у дзень фестывалю беларускай песні і паэзіі.

– Традиционно в Молодечно проводим уже пятый год подряд. У нас были всегда Борисов, в Борисове провели. Был Солигорск, Слуцк и Минск – обычно четыре-пять городов. Вот в данном случае в Молодечно всегда, когда день фестиваля, у вас проходим здесь, — адзначыў арганізатар Кубка «Віртуозаў руля» па джымхане, галоўны рэдактар ​​газеты «Аўтадайджэст» і партала ADT.by Анатоль Шаўчэнка.

Спартсмены спаборнічалі ў дысцыпліне «джымхана». Гэта праходжанне трасы з перашкодамі за мінімальны час з максімальнай хуткасцю.

У Маладзечне ў спаборніцтвах прымалі ўдзел 17 аўтамабілістаў у двух заліках – «Абсалютны» і «Аматар». Хоць дысцыпліна і адна, спартсменам не давядзецца сумаваць, адзначылі арганізатары.

– Упражнения разные все. Все траектории совершенно разные. Каждый раз ребята будут сражаться на разных траекториях, это все предварительные заезды. И только четвёрка лучших по сумме результатов, которые они покажут в предварительных заездах, – четвёрка лучших выйдет в полуфинал. В парных заездах они разыграют между собой места на пьедестале, — расказаў Анатоль Шаўчэнка.

Маладзечна — не фінішная прамая Кубка. Фінальную частку турніру плануюць правесці ў Салігорску або Мінску. Рыхтуюць падобныя акцыі ў іншых рэгіёнах Беларусі:

– С середины августа поедет республиканская акция «Спортсмены – за безопасность дорожного движения». Мы проводим 18 лет подряд совместно с Управлением ГАИ республики. Это будут все областные центры и город Полоцк – семь этапов.

У некалькіх этапах Кубка прымалі ўдзел і супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі. Для інспектараў-вадзіцеляў, якім часам даводзіцца дзейнічаць у сапраўды экстрэмальных сітуацыях, гэта стала добрым досведам.

Глядзіце таксама фотарэпартаж з падзеі.

• Текст доступен на языке: ruРусский