У нядзелю, 9 чэрвеня, пачалася наймацнейшая магнітная бура. Метэазалежным людзям яна пагражае павышаным эмацыйным напружаннем і агульным недамаганнем.

Наступствы метэаўдара будуць адчувальнымі і на наступны дзень, 10 чэрвеня, звяртае ўвагу УНІАН.

Сімптомы пры магнітных бурах:

  • бессоніца альбо дрымотнасць;
  • пагаршэнне самаадчування без бачных на тое прычын;
  • раздражняльнасць;
  • неўважлівасць;
  • галаўны боль;
  • скокі ціску;
  • апатыя.

Як абараніць сябе ад уплыву магнітных бур:

  • не пераядайце, налягайце на гародніну, садавіну, белае мяса, рыбу;
  • каву заменіце мятнай гарбатай і піце пабольш вады, асабліва ў такі гарачы перыяд, як чэрвень;
  • не піце алкаголь незадоўга да метэаўдара і ў дзень, калі ён адбываецца;
  • усе складаныя задачы адкладзеце на потым, гэта дапаможа захаваць эмацыйны баланс;
  • не забывайце, што ваша самаадчуванне залежыць і ад сну, таму ў дні магнітных бур сачыце за рэжымам сну, не заседжвайцеся дапазна;
  • трымаеце пад рукой прапісаныя доктарам лекі, калі ў вас хранічныя захворванні, бо ў дні метэаўдараў яны могуць абвастрацца;
  • не лянуецеся прагуляцца незадоўга да сну;
  • пастарайцеся за 1—1,5 гадзіны перад сном не карыстацца гаджэтамі;
  • адмоўцеся ў дні магнітных бур ад далёкіх паездак.

Каляндар магнітных бур на чэрвень:

• Текст доступен на языке: Русский