Што трэба ўзяць з сабой у лес і як сябе паводзіць, каб не згубіцца падчас вандровак?

Рэкамендацыямі, што могуць выратаваць вам жыццё, падзяліўся ўдзельнік пошукава-выратавальнага атрада «Анёл Паўночны Захад» Максім Федаровіч. Адпаведную лекцыю ён правёў для студэнтаў політэхнічнага каледжа 1 чэрвеня.

Што неабходна ўзяць з сабой у лес

Многія любяць апранацца ў лес у цёмнае або ў камуфляж. Гэта сапраўды зручна і практычна. Але нашмат прасцей знайсці чалавека ў яркай камізэльцы з чырвоным або жоўтым галаўным уборам. Таму захапіце яркі элемент, хаця б кепку.

1 – вада

Нават калі збіраецеся на некалькі гадзін у ягады, абавязкова вазьміце з сабой запас на суткі, а лепш на некалькі. Вада павінна быць без ніякіх дадаткаў, нават не мінералка – звычайная негазаваная пітная вада.

2 – ежа

З ежы бярыце прадукты вялікай пажыўнасці і пры гэтым кампактныя – арэшкі, сухафрукты. Яны не займаюць шмат месца, але добра спаталяюць голад. Не варта браць тое, што хутка псуецца.

2 – свісток

Неабходная ў лесе рэч. Як бы вы ні крычалі, голас стамляецца. І яго пачуюць не на такой далёкай адлегласці, які сігнал свістка. Рэч каштуе каля двух рублёў, шмат месца не займае, а выратаваць жыццё можа.

3 – пакет для смецця

Бярыце аб’ёмам на 120 літраў. Калі вас у лесе напаткаў дождж, пакет можна скарыстаць у якасці дажджавіка. А ноччу можна ім скарыстацца як спальнікам – поліэтылен будзе добра трымаць цяпло. І зноў жа зберажэ ад расы.

4 – лекі

Калі вам пастаянна патрэбныя таблеткі ці іншыя лекі, бярыце іх з запасам на некалькі дзён. Ніякай іншай альтэрнатывы ў лесе не будзе. Так вы дасце магчымасць выратавальнікам знайсці вас своечасова.

5 – нож

Неабходны прадмет не толькі для грыбніка, а кожнаму, хто ідзе ў лес. З дапамогай нажа можна рабіць трэскі, каб распаліць вогнішча. Агонь не толькі сагрэе вас, але і адпудзіць драпежнікаў. Лясныя звяры баяцца агню і не рызыкнуць падысці да вас.

6 – запалкі і запальнічка

Курыце вы ці не, а запалкі і запальнічку браць у лес неабходна. Калі пачне вечарэць, лепш раскласці касцёр. А развесці агонь без запалак наўрад ці атрымаецца.

7 – рэпеленты

Вечарам вы рызыкуеце стаць адзінай і надзвычай спакуслівай ахвярай камароў і кляшчоў на ўвесь лес. Гэта вельмі непрыемна, таму запасіцеся сродкамі ад насякомых.

9 – зараджаны мабільны тэлефон

Лепш за ўсё браць у лес не смартфон, а звычайны мабільнік на кнопках. Ён дакладна пратрымае зарад некалькі дзён і дапаможа выратавальнікамі не губляць з вамі сувязь. А дадаткі смартфона будуць зжыраць батарэю, пры гэтым адшукацца вам не дапамогуць.

Што рабіць, калі заблудзіліся

Калі вы зразумелі, што заблудзіліся, і яшчэ разгар дня, можна паспрабаваць выбрацца самастойна. Для гэтага спрабуйце адшукаць лінейны арыенцір – лінію электраперадач, прасеку, раку, чыгунку. Калі ісці ўздоўж такога аб’екта, вы абавязкова з часам выйдзеце да населенага пункта.

Лясніцтвы выкарыстоўваюць спецыяльныя слупы, якімі абазначаюць межы лесу. Знойдзеце такі – лічыце, адшукаліся.

Пачулі цягнік – ідзіце на гук, а калі пройдзеце ўздоўж палатна, выйдзеце на якую-небудзь станцыю. Там можна папрасіць дапамогі.

Могуць дапамагчы выбрацца і кропкавыя арыенціры – воданапорныя вежы, вышкі электрасувязі. Вышкі да таго ж і свецяцца.

Калі зразумелі, што самім не выбрацца

Не панікуйце. Калі чалавек пачынае паддавацца паніцы, ён робіць неразумныя ўчынкі, пачынае мітусіцца і кідацца з боку ў бок. Так чалавек яшчэ больш заблудзіцца і згубіць энергію і сілы, якія трэба ў такой сітуацыі берагчы.

Заставайцеся на месцы. Ісці па незнаёмым лесе небяспечна. Вы можаце зачапіцца, паваліцца і атрымаць траўму.

Можна ўдарыцца галавой ці наступіць на вострую галінку, якая, напрыклад, праткне ступню. Натуральна, што ў такім стане дачакацца дапамогі шанцаў менш.

Пазваніце аператыўнай службе і знаёмым. Знаёмыя могуць дапамагчы выратавальнікам вас знайсці. Можаце пазваніць па нумары 102, 101 або нумар атрада «Анёл» 7733 – гэта кароткія нумары без кода. Пастарайцеся як мага больш падрабязна патлумачыць, з якога месца вы зайшлі ў лес і як далёка зайшлі.

Пасля званка рыхтуйцеся да начлега. Выратавальнікаў чакайце прыкладна праз чатыры гадзіны, таму вам трэба падрыхтаваць зручнае месца, дзе вы іх дачакаецеся.

Не разраджайце тэлефон – выратавальнікі павінны пастаянна падтрымліваць з вамі сувязь.

Адзін чалавек згубіўся і ў гэты рас рабіў фотаздымкі, якія тут жа выклаў у інстаграм з подпісам “а я заблудзіўся”. Такія паводзіны не толькі неразумныя, але і небяспечныя.

Развядзіце касцёр – сагрэецеся самі, адпудзіце жывёл.

Чакайце дапамогі. Калі пачуеце, што вас клічуць, свішчыце ў свісток.

Бяспечных вам вандровак і паходаў у лес!

• Текст доступен на языке: Русский