У Астравецкім раёне дзесяць выпускнікоў атрымалі залатыя медалі.

Гэта Арына Букель, Аліна Вайшнаровіч, Аліна Мацкевіч, Анастасія Шыленка з астравецкай гімназіі, Дыяна Бяседская, Эрнэст Масевіч, Канстанцін Сыс з Гервяцкай школы, Паліна Вайткевіч са школы №1, Нэлі Качан – з Альхоўскай школы і Аліна Мядзейша з Варнян, паведамляюць у райвыканкаме.

Акрамя медалёў, дзяўчаты і хлопцы атрымалі ад старшыні райвыканкама Ігара Шалудзіна адмысловыя статуэткі «Залаты выпускнік-2019» і кожны – грашовую прэмію ў сем базавых велічынь – 178 рублёў 50 капеек.

• Текст доступен на языке: ruРусский