50 долараў – за інтымныя паслугі. Віляйчанку падазраюць у занятках прастытуцыяй

Пра гэта «Рэгіянальнай газеце» распавялі ў групе па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі Вілейскага РАУС.

Фігурантка – 27-гадовая віляйчанка, якая нідзе не працуе. Брала за інтымныя паслугі 50 долараў.

Як даведаліся ў міліцыі, такія паслугі жанчына аказвала не адзін раз.

Калі затрымалі, растлумачыла, што займаецца прастытуцыяй з-за цяжкага матэрыяльнага становішча.

Жанчыне пагражае адміністрацыйная адказнасць.

• Текст доступен на языке: Русский