У нядзелю здарылася два пажары на Смаргоншчыне. Верагодныя прычыны – неасцярожнасць з агнём і падпал

Дзявятага чэрвеня дзве гаспадарчыя пабудовы гарэлі на Смаргоншчыне.

Першы пажар здарыўся каля гадзіны дня ў вёсцы Шутавічы. Агонь пашкодзіў перакрыцці, сцены, дах і маёмасць, што была ў будынку.

Верагодная прычына – падпал.

Другі пажар адбыўся ўвечары, каля дзевяці, у Кушлянах. Пашкоджанні ў гаспадарчай пабудовы прыкладна тыя ж: перакрыцці, сцены, дах.

Меркаваная прычына – неасцярожнае абыходжанне з агнём невядомага.

• Текст доступен на языке: ruРусский