Кіпер «Ашмянаў» у гульні.

На мінулых выходных завяршыліся чарговыя туры Першай і Другой лігі.

Першая ліга

ФК Смаргонь. ФК «Смаргонь» пацярпела разгромнае паражэнне ад гомельскага «Лакаматыва» з лікам 6:1. Адзіны гол за смаргонскую каманду забіў Дзямідчык у першым тайме з пенальці. Гэта паражэнне стала для смаргонцаў восьмым у сезоне. Калектыў займае апошні радок у турнірнай табліцы Першай лігі. Нагадаем, што ў ФК «Смаргоні» змяніўся трэнер. У канцы траўня галоўкомам смаргонцаў стаў Павел Раднёнак.

Турнірная табліца Другой лігі пасля 9 тураў.

Другая ліга

ФК «Чысць» – ФК «Маладзечна». Маладзечанскае дэрбі завяршылася перамогай ФК «Маладзечна» з лікам 2:1. Аўтарамі галоў сталі Уладзіслаў Кнацько-Штэрк, Сяргей Крот (абодва «Маладзечна») і Сяргей Новік («Чысць»). ФК «Чысць» апусцілася на пяты радок турнірнай табліцы, а «Маладзечна» ўпэўнена абгрунтаваўся на трэцім месцы.

Ашмяны-БДУФК. «Ашмяны» заваявалі на дамашнім полі буйную перамогу. Каманда пад кіраўніцтвам Антуана Маёрава паклала ў створ варот саперніка 11 галоў. Футбалісты «Неман-Агра» у сваю чаргу не забілі зусім. Дублямі адзначыліся адразу пяць футбалістаў «Ашмянаў»: Маліноўскі, Скварчэўскі, Пракопчык, Буракоў, Купнеўскі. Аўтарам аднаго гала таксама стаў Велісевич. Цяпер «Ашмяны-БДУФК» знаходзяцца на другім месцы Другой лігі.

Турнірная табліца Другой лігі пасля 8 тураў.

Анонс. 15 чэрвеня пройдуць тры матчы з удзелам каманд Павілля. ФК «Маладзечна» сустрэнецца з «Ашмянамі», чысцінскі «Андердог» згуляе са «»СМІаўтатранс. «Смаргонь» прыме дома «Баранавічы».

• Текст доступен на языке: ruРусский