У возеры на Смаргоншчыне патануў мужчына

Трагедыя здарылася ў суботу, восьмага чэрвеня, каля 19.00

52-гадовы мужчына адпачываў ў вёсцы Белая на аднайменным возеры.

Ён купаўся ў месцы, неабсталяваным для адпачынку і купання, і патануў.

Як паведамляе Следчы камітэт, загінулы – жыхар Смаргоні. Сваякі спрабавалі выратаваць яго, але не змаглі.

Следчыя высветлілі, што да таго, як зайсці ў ваду, мужчына са сваякамі выпіваў.

На наступны дзень на Гродзеншчыне здарылася яшчэ дна трагедыя на вадзе: у Шчучынскім раёне ў Нёмане патануў 40-гадовы мужчына, паведамляе УУС Гродна.

 

• Текст доступен на языке: ruРусский