Маладзечанец Аляксандр Яроменка распавёў пра гарачую паездку ўчора, якая адбылася 9 чэрвеня.

– Ехаў маршрутам №10, які адпраўляецца ад Лядовага палаца ў бок цэнтра ў 13:38. Чэрвень, +25. А ў гарадскім аўтобусе замест кандыцыянера працуе печка, – удакладніў «РГ» Аляксандр Яроменка.

У чым прычына такой сітуацыі, мы папрасілі патлумачыць галоўнага інжынера аўтапарка №4 Аляксандра Рогача.

Спецыяліст патлумачыў, што ў некаторых аўтобусах забітыя радыятары, многія з іх падлягаюць замене. Учора прамылі 10-15 штук.

Такая праблема асабліва вострая для аўтобусаў тыпу “гармонік”. У іх батарэі каля рухавіка заўсёды гарачыя. Такі канструктарскі недахоп гэтай мадэлі.

– Мы праблему ведаем. Працуем над вырашэннем, – падсумаваў галоўны інжынер.

• Текст доступен на языке: Русский