У адным з вадаёмаў рэгіёна. Фота аўтара.

Спякотнымі выхаднымі на Вілейскім вадасховішчы, як заўжды, было шмат адпачываючых. 26 з іх атрымалі папярэджанні ад вілейскіх выратавальнікаў.

У Вілейскай выратавальнай станцыі распавялі, за што папярэджвалі.

  • плавалі на лодках без выратавальных камізэлек
  • плавалі на матрасах. Матрас не належыць да сродкаў для плавання
  • заплывалі за буі
  • непаўналетнія знаходзіліся на вадасховішчы без бацькоў.

Як паведамілі на станцыі, тэмпература вады ў Вілейскім вадасховішчы – 20 градусаў.

• Текст доступен на языке: Русский