Уладзіслаў Акушко. Фота dom2life.ru.

Хлопца завуць Уладзіслаў Акушка. Яму 23. 

Як паведамляе сайт dom-2.club, Улад шмат займаецца боксам. На шоу гатовы абараняць дзяўчат.

Маладзечанец прыйшоў на праект да Насці Міласлаўскай 10 чэрвеня. Падарыў дзяўчыне мяккую цацку і кветкі. Яна папрасіла пакінуць Уладзіслава ў «Доме-2».

Пра тое, як у гэтым рэаліці-шоу удзельнічаў віляйчанін Аляксандр Коршыкаў, можна пачытаць тут.