Аляксандр Лукашэнка прызначыў міністрам унутраных спраў Юрыя Караева, піша БелТА.

Перад гэтым Караеў працаваў на пасадзе намесніка міністра ўнутраных спраў — камандуючага ўнутранымі войскамі.

У панядзелак стала вядома, што папярэдні кіраўнік МУС Ігар Шуневіч звярнуўся да кіраўніка дзяржавы з рапартам аб адстаўцы, і Лукашэнка гэтую адстаўку прыняў.

«Скажам шчыра, міліцыю трэба трошкі страсянуць у плане дысцыпліны. Ну а для гэтага які патрэбен чалавек — ваенны. Хаця вы адносна ваенны чалавек, вы і міліцыю добра ведаеце. Вы там былі ўнутры, вы бачылі гэтыя праблемы. А наогул, таму, чаго не ведаеце, навучыцеся», — сказаў сёння кіраўнік дзяржавы.

Министр внутренних дел Игорь Шуневич отправлен в отставку

• Текст доступен на языке: ruРусский