Фёдар Дамаценка ўзначальваў Маладзечанскі раён ад 2010 да 2013 года.

Аляксандр Лукашэнка разгледзеў сёння кадравыя пытанні, паведамляе БелТА.

Сярод іншага Прэзідэнт даў згоду на прызначэнне Віталя Воўка генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства “Мінскі трактарны завод”.

Да гэтага часу пасаду займаў Фёдар Дамаценка. Ад 2010 па 2013 Дамаценка ўзначальваў Маладзечанскі райвыканкам. Менавіта пры яго кіраўніцтве раёнам тут у 2011 годзе былі праведзеныя нацыянальныя “Дажынкі”.

Яшчэ ў канцы мая рэсурс Тут.бай са спасылкай на інфармаваныя крыніцы пісаў, што зніжэнне продажу тэхнікі МТЗ на экспарт разам з фінансавымі пытаннямі прымусіла паставіць пытанне рубам аб далейшай дзейнасці Дамаценкі як гендырэктара МТЗ.

А 4 чэрвеня Дамаценка у размове з журналістам Навіны.бай на выставе “Белагра-2019” сказаў, што МТЗ укараняе новыя эканамічныя стандарты, каб павысіць канкурэнтназдольнасць на еўрапейскім рынку і захаваць паяўныя пазіцыі на расійскім.

Чым запоўніўся Дамаценка маладзечанцам

  1. Падрыхтаваў і правёў адны з лепшых “Дажынак” у Беларусі. 2013 год — год чарговага абвалу нацыянальнай валюты. І пры гэтым амаль усе запланаваныя да “Дажынак” работы былі зробленыя. Маладзечанцам на памяць засталіся Лядовы палац, амфітэатр, 14-ы мікрараён і ўяздная стэла, якую злыя языкі ахрысцілі поста “Бабай”. Пасля “Дажынак” не было кадравых ператрусаў і пасадак, як у іншых месцах. А яшчэ маладзечанцам засталася унутрыгарадская аўтазвязка – вуліца “Магістральная”.
  2. Не саромеўся згуляць у валейбол са сваёй камандай. Быў першаразраднікам-футбалістам.
  3. Пры Дамаценку раён перастаў плесціся ў хвасце па адной с самых важных галін сельскай гаспадаркі – нарыхтоўцы кармоў.
  4. Вёў актыўныя перамовы з замежнымі бізнесоўцамі. У прыватнасці бізнесам з расійскага Калінінграда і Латвіі. Не саромеўся казаць пра сябе: “Я рыначнік да косцевага мозгу”.
  5. Адкрыта ішоў на кантакт з людзьмі. Мог змяніць свой пункт гледжання, калі яму указвалі на памылку.

    Чым Дамаценка зоймецца далей

    Пакуль Воўк яшчэ не прызначаны дырэктарам, Фёдар Дамаценка па-ранейшаму кіруе холдынгам. У прыёмнай генеральнага дырэктара сёння нам адказалі, што Фёдара Аляксандравіча на месцы няма і наўрад ці сёння атрымаецца з ім пагаварыць. Мы будзем сачыць за сітуацыяй.

• Текст доступен на языке: ruРусский