Іван Літвіновіч на спаборніцтвах.

Неаднаразовы герой нашых публікацый, спартсмен-батутыст Іван Літвіновіч стаў пераможцам абласнога конкурсу «Лепшы навучэнец установы прафесійнай адукацыі Мінскай вобласці».

Вынікі конурсу падвялі 11 чэрвеня ў Слуцку, паведамілі ва Упраўленні адукацыі Мінаблвыканкама.

Было восем намінацый. Іван стаў пераможцам у намінацыі «За дасягненні ў галіне фізічнай культуры і спорту».

Нагадаем, што Іван перамог у конкурсе як навучэнец дзяржаўнага Вілейскага каледжа.