Новы тамограф будзе выглядаць прыблізна так. Фота omniagmd.com.

У Вілейскай ЦРБ ўводзяць у эксплуатацыю рэнтгенаўскі камп’ютэрны тамограф. Гэта першы тамограф беларускай вытворчасці «Ventum 64».

Яго закупілі за грошы Міністэрства аховы здароўя.

Плануюць выкарыстоўваць КТ для дыягностыкі пацыентаў Вілейскага і Мядзельскага раёнаў.

З увядзеннем у эксплуатацыю «Ventum 64»  значна павышаюцца дыягнастычныя магчымасці. Будуць праводзіць нейравізуалізацыю пацыентам, што дазволіць скараціць тэрміны аказання медыцынскай дапамогі і павысіць яе даступнасць.

У далейшым РКТ будзе выкарыстоўвацца для скрынінга рака лёгкіх.