Фота tuda-suda.by.

Мядзел увайшоў у тройку лідараў штогадовага рэспубліканскага агляду на самы лепшы горад у Беларусі па добраўпарадкаванні і санітарным стане сярод гарадоў і пасёлкаў, з колькасцю жыхароў менш за 10 тысяч чалавек.

Конкурс ладзіць Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Сёлета сярод абласных цэнтраў перамог Гомель.

З гарадоў, дзе пражывае больш за 50 тысяч чалавек, лепшымі прызналі Кобрын і Наваполацк. З насельніцтвам да 50 тысяч – перамога ў гарадоў Пружаны, Жыткавічы і Драгічын.

Пераможцы атрымалі пераходзячы вымпел, пасведчанне і грашовую прэмію. Грошы пойдуць на развіццё населеных пунктаў, а таксама прэміраванне кіраўнікоў і работнікаў прадпрыемстваў, якія сталі ўзорнымі ў сваім рэгіёне, паведамляюць у Мядельскім райвыканкаме.

• Текст доступен на языке: ruРусский