Пра гэта «Рэгіянальнай газеце» расказалі ў Цэнтралізаванай клубнай сістэме Маладзечна.
Вядома, што 21 рэгіянальны фестываль-конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні «Адна зямля» сёлета зладяць у маладзечанскім амфітэатры.
Спевакі выступяць у чатырох узроставых катэгорыях.
Нагадаем, што «Адна зямля» – рэгіянальны фестываль-конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні, які праводзіцца па чарзе ў адным з раёнаў Беларускага Павілля і Валожыншчыне: Маладзечанскім, Вілейскім, Мядзельскім і Валожынскім Мінскай вобласці і Смаргонскім, Ашмянскім, Астравецкім Гродзенскай вобласці.
«Рэгіянальная газета» – адна з заснавальнікаў фестывалю.
Летась юбілейны, 20 фестываль, праводзілі ў Вілейцы.
Праграму ўдакладняюць.
• Текст доступен на языке: Русский