«Ашмяны» прайшлі ў 1/16 Кубка Беларусі!

У 29-м розыгрышы Кубка Беларусі завяршыўся этап 1/32.

Чысцінскі «Андэрдог» прайграў дома «Лідзе» – 1:3. Каманда з Гарадзеншчыны ўтрымлівала перавагу на працягу ўсяго матча. Кірыл Леановіч адкрыў лік у гульні, а Кірыл Пасевич вызначыўся дублем. «Чысць» змагла забіць адзін гол на апошняй дзесяцімінутцы сустрэчы. Сяргей Новік «размачыў» лік сваёй каманды.

Да ФК «Андэрдог» далучыўся ФК «Маладзечна», які таксама не зможа больш пазмагацца за Кубак. Маладзечанская каманда прайграла дзяржынскаму «Арсеналу» – 0:5.

Больш удала склаліся матчы для «Ашмянаў» і «Смаргоні». «Ашмяны» абыгралі «Хімік» са Светлагорску – 2:1. Аляксей Скварчэўскі і Дзмітрый Купнеўскі забілі галы ў першыя 10 хвілін матчу. Арцём Камароў з «Хіміка» вызначыўся з пенальці, але светлагорская каманда не змагла «даціснуць» саперніка.

«Смаргонь» атрымала доўгачаканую перамогу. Сморгонцы абгулялі «СМІаўтатранс» з разгромным лікам – 6:0. Адразу шэсць гульцоў смаргонскага калектыву адзначыліся галамі: Мікіта Шугункоў, Віталь Ганіч, Дзяніс Якубовіч, Павел Дзямідчык, Сямён Смунёў, Антон Сарокін.

Лёсаванне 1/16 Кубка Беларусі адбудзецца 13 чэрвеня ў Доме Футбола.

Сёння «Смаргонь» і «Ашмяны» даведаюцца пра сваіх сапернікаў па 1/16.

• Текст доступен на языке: ruРусский