Кабинет компьютерной томографии и специалисты, которыя будут здесь работать. Фото автора.

Вілейка стала першым у Беларусі горадам, дзе ўстанавілі камп’ютарны тамограф беларускай вытворчасці.

Сёння, 13 чэрвеня, у Вілейскай ЦРБ урачыста адчынілі кабінет камп’ютарнай тамаграфіі.

Галоўны доктар Вілейскай ЦРБ Ігар Спільнічэнка (другі справа) з прадстаўнікамі Міністэрства аховы здароўя, Упраўлення аховы здароўя Мінаблвыканкама, Вілейскага райвыканкама.

Як адзначыў намеснік міністра аховы здароўя Барыс Андрасюк, Вілейка – першы горад у Беларусі, які атрымаў гэты магутны айчынны апарат. Ён выказаў спадзяванне, што тамограф дапаможа дактарам у дыягностыцы, а хворым – у лячэнні.

Так выглядаў сёння ўваход у Вілейскую бальніцу.

Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мінаблвыканкама Міхаіл Вішнявецкі нагадаў, што роўна год таму падпісалі Загад аб стварэнні ў Вілейцы скрынінгавага цэнтра.

– Заўсёды прыемна, калі словы пераходзяць у справы, – адзначыў Міхаіл Вішнявецкі. – Было шырокае грамадскае абмеркаванне адкрыцця скрынінгавага цэнтра, нашы спецыялісты сустракаліся з насельніцтвам. І вось – ужо ўстанавілі тамограф, у планах – эндаскапічнае і ўльтрагукавое абсталяванне.

Да мерапрыемства далучылася большая частка калектыву.
Цырымонію пачалі з песні “Край мой верасовы” ў выкананні Уладзіміра Высоцкага.

Намеснік старшыні Вілейскага райвыканкама Святлана Дзяруга назвала адкрыццё кабінета камп’ютарнай тамаграфіі знакавай падзеяй для вілейчукоў. І пажадала землякам менш хварэць.

Слова – вядучым.
Выступае намеснік начальніка галоўнага упраўлення па ахове здароўя Мінаблвыканкама Міхаіл Вішнявецкі.
Галоўны доктар Ігар Спільнічэнка дзякуе падрадчыку за якасную  працу.
Злева направа: намеснік начальніка галоўнага упраўлення па ахове здароўя Мінаблвыканкама Міхаіл Вішнявецкі, намеснік міністра аховы здароўя Барыс Андрасюк, намеснік старшыні Вілейскага райвыканкама Святлана Дзяруга, галоўны доктар Ігар Спільнічэнка.
Кавалак стужкі – на памяць.

Так выглядае новая палата.
Ігар Спільнічэнка адзначыў, што новаму апарату прастойваць не дадуць.

Як расказаў «Рэгіянальнай газеце» галоўны доктар Вілейскай ЦРБ Ігар Спільнічэнка, у бальніцы зробяць усё, каб ва ўмелых руках спецыялістаў новы апарат выкарыстоўваўся на поўную магутнасць.

– У дзве змены, ад васьмі раніцы да васьмі вечара, у кабінеце камп’ютарнай тамаграфіі будуць працаваць спецыялісты. У экстраных выпадках КТ будуць рабіць і ноччу. Хваробы цэнтральнай нервовай сістэмы, траўмы, анкалогія… Новы апарат дапаможа ў дыягностыцы шматлікіх захворванняў.

У нас ёсць два маладыя спецыялісты – дактары промневай тэрапіі (рэнтгенолагі). Адзін ужо прайшоў перападрыхтоўку. Другі якраз на курсах. У далейшым і іншым дактарам варта прайсці такую перападрыхтоўку. У нас вопытныя рэнтгенолагі. Чаму б і не? – кажа галоўны доктар.

Доктар звярнуў увагу на тое, што кабінет КТ размешчаны побач з прыёмным пакоем. Гэта вельмі зручна. З прыёмнага пакою хворага адразу накіруюць на КТ.

Фота аўтара.

• Текст доступен на языке: ruРусский