Спёка, якая трымаецца гэты тыдзень у Беларусі, стварае неспрыяльныя ўмовы для работнікаў. Калі работнікі выконваюць працу ў экстрымальных умовах надвор’я, то акрамя абеда даюць дадатковыя перапынкі, уключаныя ў рабочы час.

Паводле Закона “Аб ахове працы” пры ўстаноўцы дадатковых перапынкаў наймальнік абавязаны вызначыць рэжым працы, які выключае нанясенне шкоды жыццю і здароўю работніка пры моцнай спёцы або марозе.

Што такое моцная спёка і моцны мароз, тлумачыць тэхнічны кодэкс “Ахова навакольнага асяроддзя і прыродакарыстанне. Гідраметэаралогія”. Вось базавы пералік неспрыяльных мэтэаралагічных з’яў.

  • моцны мароз – пры мінімальнай тэмпературы ад -25 да -34 0C.
  • моцная спёка – пры максімальнай тэмпературы ад +30 да +34 0С.

Аб часе дадатковых перапынкаў павінна быц пазначана ў калектыўным дагаворы або правілах унутранага працоўнага распарадку. Чым цяжэй умовы надвор’я, тым больш перапынкаў мусяць атрымліваць работнікі. А ад залежнасці працы ўлічваюць і тое, наколькі працаўнік стамляецца.

Кожны дадатковы перапынак рэкамендуюць на 5-10 хвілін.

Таксама з улікам асаблівасцяў вытворчасці працадаўца мусіць абуладкаваць санітарна-бытавыя памяшканні і арганізаваць піццявым водазабеспячэннем.

• Текст доступен на языке: ruРусский